Алена васілевіч горкі ліпавы мед краткое содержаніе: Алена Васілевіч — Горкі ліпавы мёд — Кароткі змест / Краткие содержания

Алена Васілевіч — Горкі ліпавы мёд — Кароткі змест / Краткие содержания

Увага! Поўны змест

   Мне трэба паслаць дадому святочную тэлеграму, і я іду на пошту. Іду ў чужым горадзе насустрач узбуджанаму стракатаму натоўпу, непрыкметна для сябе самога паддаючыся ўладзе неадольнага жадання: па тварах стараюся здагадацца, куды, напрыклад, спяшаецца высокі мужчына ў легкаватай для зімы сінтэтычнай куртцы, з пакункамі ў абедзвюх руках; або які клопат выправіў па гэту тлумную вуліцу вашчаную бабульку ў дапатопным капялюшыку, з паточанай моллю муфтачкай, з тварам, на якім даўно ўжо адмерлі ўсе жывыя страсці; або вось гэтыя двое, што, здаецца, нават фізічна праменяць вакол сябе токі шчасця. Яна — само мімалётнае ззянне, зіхаценне і завідны бляск маладых вачэй, валасоў, зубоў і нават нейкага нязвычна светлага пушыстага футра. I ён — над усім натоўпам — гэтакі ж дасканалы, спартыўны, непераможны. Як сам малады бог.
   …Цёмнае бяззорнае неба, не спяшаючыся, вытрасае апошні рукаў старога года і бясконца цярушыць і цярушыць, пасыпае зямлю белай крупчаткай. Паветра пахне лесам, смалой, нядаўна ссечаным ельнікам, і ў гэтай свежасці, напоенай лясным здароўем, здаецца, лунае абяцанне нейкіх бясконца светлых і маладых спадзяванняў і надзей. Непрыкметна для сябе самога я збочваю на гукі музыкі ў Гарадскім садзе, дзе цяпер заліты каток. Каток амаль бязлюдны і ахутаны паўзмрокам. Выкрасаюць толькі іскры з-пад канькоў трое ці чацвёра хлапчукоў, ды вучыць трымацца на «снягурках» сваю дачушку маладая маці.

   I больш на катку — ні душы.
   Я доўга стаю, не кратаючыся з месца, і гляджу, гляджу, як у чароўным танцы кружацца і мякка сцелюцца долу сняжынкі, гляджу на хлапчукоў і ўспамінаю свайго сына (чым ён заняты ў гэты час дома?), чамусьці з міжвольным сумам думаю пра маладую жанчыну з дачушкай: чаму яны, у гэту пару, не радуюцца святочнай ялінцы, а тут — і толькі ўдваіх…
   Я гляджу на аранжавыя электрычныя ліхтарыкі на слупах вакол катка, і мне раптам прыходзіць на думку, што гэтыя ліхтарыкі падобны на даўнія-даўнія сцюдзёныя мандарыны, якія некалі елі мы з Лідачкаю. Таксама на катку.
   Бог ты мой, колькі гадоў прайшло, колькі вады сплыло з часоў таго катка!

* * *

   Мы жылі тады на Камсамольскім бульвары. Бульвар быў абсаджаны магутнымі каштанамі і абнесены нізкай чыгуннай загароджай старадаўняга ліцця. Па вёснах, калі каштаны зацвіталі, у іх далікатных фарфоравых кандэлябрах успыхвала безліч свечак. I тады над Камсамольскім бульварам стаялі белыя ночы. Нас, падлеткаў, у тыя ночы нельга было даклікацца дадому.

   Я мог бы нават і цяпер прысягнуць: другога такога бульвара і такіх каштанаў не меў ніводзін горад у свеце. Нават Кіеў. Нават Парыж…
   На Камсамольскім бульвары ўзвышаўся помнік чатырнаццаці партызанам, закатаваным у дваццатым годзе белапалякамі. I я сам, і кожны з маіх сяброў-аднагодкаў ведалі іх паіменна, як ведалі адзін аднаго. У нашым горадзе не было больш ніякіх помнікаў. Гэты быў адзіны. I мы шанавалі яго і ганарыліся славай і мужнасцю тых, што ляжалі тут, пад сціплай цэментовай пірамідкай. Зверху пірамідкі іскрылася чырвоная пяцікутная зорка з бляхі.
   Даглядаць помнік — фарбаваць зорку, каб не патухала, і несамавітую драўляную агароджу, каб трывала пад дажджамі і халепай, саджаць кветкі вясною — такі быў няпісаны закон для нас, дзяцей і падлеткаў Камсамольскага бульвара. I мы — кожны — хутчэй бы далі адсекчы сабе руку, чым парушылі гэты закон. Ён быў святы.
   I школа, у якой я вучыўся, таксама знаходзілася на Камсамольскім бульвары. У тыя гады паша школа звалася Узорнай. Узорных школ у раёне было ўсяго толькі дзве. Наша была Першая Узорная. I таму нельга было прыдумаць лепшае для яе месца, чым Камсамольскі бульвар… Па суседству з нашай школай, за драўляным плотам, цягнуўся вялізны пляц, на якім штодня гарцаваў і сек лазу эскадрон данскіх казакоў. (У нашым горадзе размяшчалася кавалерыйская часць.) Мы, хлапчукі, на пераменках не злазілі з высачэннага плота… Чырвоныя лампасы, неймаверны палёт каня, калі ён бярэ перашкоду, і, як маланка, занесеная над галавой конніка шабля!
   Усе мы тады выхоўваліся на літаратурных і яшчэ жывых прыкладах герояў Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. I ўсе мы без выключэння, падлеткі, марылі быць толькі такімі ж дужымі і адважнымі, як нашы суседзі данскія казакі. Мы сваю будучыню тады ўяўлялі не інакш, як вось у гэтакім толькі пераможным алюры па жыцці.
   …Быў слаўны наш горад яшчэ і Летнім садам. Другім па хараству пасля Летняга саду ў Ленінградзе… Каму належала аўтарства такога непахіснага сцвярджэння, ніхто пэўна не сказаў бы. Аднак ніводзін наш гараджанін не сумняваўся: ленінградскі Летні сад на першым месцы, наш — на другім. У цэлай краіне!
   (А бачылі той Летні ў Ленінградзе мо якіх некалькі чалавек з нашага горада.)
   З вясны і да восені ў Летнім садзе суботнімі і нядзельнымі вечарамі ў блакітнай фанернай ракавіне іграў духавы вайсковы аркестр і прадаваліся білеты на дашчаную танцпляцоўку: на танцы сходзілася моладзь з усяго горада. У Летнім садзе прызначаліся і спатканні ўсіх закаханых.
   Зімою там залівалі каток, і катком, вядома, валодалі ўжо мы, падлеткі.
   Я тую зіму хадзіў на каток з Лідачкаю.

* * *

   Мне ішоў чатырнаццаты год, калі раптоўна, у ад’ездзе ад дому, памёр ад разрыву сэрца (так некалі казалі пра сённяшні інфаркт) мой бацька-каморнік. Мы з мамаю засталіся толькі ўдваіх, засталіся без апоры і амаль без сродкаў да жыцця. Мама кідалася туды, кідалася сюды, але грошай, якія яна зарабляла ў сваім «швейпроме», па часе трыццатых гадоў, хапала пам ледзь толькі на хлеб. Праўда, і хлеба ўволю не было, бо і хлеб давалі па картках.

   У мае мамы было праклятае буржуазнае мінулае: мой дзед, а мамін бацька, да рэвалюцыі быў уладальнікам магазіна лялек. За гэта цяпер мама і несла пакаранне: яе нікуды не хацелі браць на работу. Яна мела музычную адукацыю і добра валодала французскай мовай. Але каму была патрэбна французская мова ў нашым раённым гарадку? (У той час усе школы вывучалі толькі нямецкую мову.) Або ў каго былі тыя лішнія грошы, каб наймаць яшчэ настаўніцу вучыць дзяцей музыцы? Якая музыка! Пра яе тады і вухам ніхто не вёў. З мяшчанствам і дробнабуржуазнымі перажыткамі вялася вайна. Ці даўно пакінулі выключаць з камсамола дзяўчат за шаўковыя панчохі, а хлопцаў за гальштукі!
   Не, з уменнем і ведамі мае мамы ўзнімаць пралетарскую культуру не было чаго нават і думаць. А думаць неабходна было. I перш за ўсё, як нам выбрацца з нястачы…
   I мама прыдумала: узяць у нашы два невялікія пакойчыкі з кухняй кватарантак-дзяўчат. Памятаю, мама была вельмі рада тым сваім камерцыйным крокам: дзяўчаты, здаецца, ёй так нічога і не плацілі, але іх бацькі (барадатыя вясковыя мужчыны), дамаўляючыся аб плаце, браліся забяспечыць нас на ўсю зіму апалам. А з гэтым у нас і зусім было пагана. Горш нават, чым з хлебам. Бо дзе магла мама, непрактычная гарадская жанчына, узяць тых дроў ці таго торфу. I за што — узяць?
   I, праўда, тая зіма, калі ў нас жылі Даша з Лідачкаю, запомнілася мне, як самая цёплая і самая ўтульная ў маім жыцці зіма.

* * *

   Большага непадабенства знайсці было немагчыма — чым Даша і Лідачка!
   Даша ў першы ж дзень, як толькі пасялілася ў нас, камандавала мною ўжо як хацела: то збегай прынясі вядро вады, то падай анучу, то перасунь з месца на месца канапу і стол… Яна збіралася мыць падлогу і мелася ў першы ж дзень паставіць дагары нагамі ўсю нашу кватэру. I калі я, па сваёй звычайнай няўклюднасці, не паспяваў вокамгненна выконваць яе загады, Даша тут жа хвастала мяне вузенькім паяском ад свае цеснаватае і караткаватае ёй сукенкі і весела, нібыта ў званок званіла, залівалася смехам. Я гойсаў з хаты на двор, з двара ў хату і таксама рагатаў без дай рады.

   А Лідачка — худзенькае, кволае дзяўчо з вялікімі, нібыта чымсьці ці то здзіўленымі, ці то спалоханымі вачыма на хваравітым бледным тварыку,— Лідачка не ведала, з якога боку да чаго прыступіцца, і толькі моўчкі, дзікавата пазірала на ўвесь гэты вэрхал у чужой кватэры.
   — Ану, вымятайцеся і лепш не замінайце! — выгнала пас з Лідачкаю на двор, на халадэчу, Даша. I знайшла, вядома, нам работу — вытрасаць палавікі.
   Лідачка была на цэлую галаву ніжэй за мяне, хоць між нашым узростам і стаяла чатыры гады розніцы, хоць яна і вучылася ўжо па трэцім курсе педтэхнікума. Рукі ў яе былі такія тоненькія і слабыя, што варта было мне добра страсянуць палавік, і ён тут жа вырываўся з гэтых яе рукцявінак. Наровячы злавіць палавік, Лідачка бязгучна смяялася і няўлоўна зграбным рухам галавы адкідвала русую касу цераз плячо.
   — Лепш я сам…— дзіўна, але я не ведаў як лепш да яе звяртацца: па «вы» ці на «ты», як з Дашаю. З Дашаю з першага кроку ў нас усё было ясна. А тут…
   — Не, я таксама… А то мне холадна.
   I сапраўды на дварэ было холадна, і, паспяшаўшы хутчэй скончыць вытрасанне, мы з Лідачкай пабеглі ў кватэру. Яна паперадзе — адчыняць дзверы. А я з абярэмкам палавікоў — следам.
   — Куды? Куды? — лямантам і выкручанай мокрай анучай спыніла нас у парозе Даша.
   I мы з Лідачкай, трасучыся ад смеху, стаялі ў сцюдзёным калідоры пад дзвярыма да таго часу, пакуль чырвоная і задыханая Даша, змахваючы прыліпшую да потнага лба цёмную хвалю валасоў, не адчыніла нам дзверы.
   — Стойце! А то вы нацягнеце мне бруду!..
   I мы яшчэ, стрымліваючы смех, стаялі ў расчыненых дзвярах, на парозе, пакуль Даша слала па чыстай вільготнай падлозе палавікі.
   Мама вярнулася з работы з другое змены і не пазнала нашай кватэры: усё кругом блішчала, мэбля была перастаўлена, а самае галоўнае — палілася і зырка палыхала гарачынёй у хатні надвячорак паша грубка-галандка.
   Так пасяліліся ў нас Даша з Лідачкаю, і мы з мамаю вельмі хутка забылі, што яны пашы кватаранткі, а мы іх гаспадары. Усім нам цяпер здавалася, што галоўная гаспадыня ў нашай кватэры зусім не мама, а Даша.
   А Лідачка? Яна не мянялася. Яна па-ранейшаму заставалася толькі Лідачкаю.
   …Яны вучыліся на адным курсе, але ў розных групах, і таму ў Дашы апрача Лідачкі была яшчэ процьма сябровак і сяброў. Усе яны хадзілі да нас, як дадому, і ўсімі імі Даша камандавала гэтак жа, як мною і Лідачкаю. Але ніхто на Дашу не злаваўся, і ніхто не баяўся яе.
   Даша любіла танцы I яна не прамінала іх ніколі ні ў сябе ў тэхнікуме, ні ў Летнім садзе, хоць студэнтам хадзіць туды па танцы чамусьці ні то забаранялася, ні то лічылася непрыстойным. Я ўжо не памятаю.
   З танцаў Дашу да самага дома кожны раз абавязкова праводзілі кавалеры. Кожны раз — новы. Сваіх кавалераў, дома, перад намі, Даша высмейвала і знішчала па чым свет стаяў.
   Лідачка не хадзіла на танцы, хоць ёй, відаць, таксама хацелася. Пазіраючы за ёю ўпотай, я добра бачыў: кожны раз пасля таго, як Даша, напудрыўшыся і адзеўшы сваю лепшую сукенку, знікне са смехам за веснічкамі, Лідачка робіцца маўклівая, сумная і як быццам яшчэ больш кволая.
   — А чаму ты не ходзіш на танцы? — пытаўся я ў Лідачкі.
   — Таму што мне нецікава, — усім сваім выглядам забараняючы мне далейшыя пытанні, незалежна адказвала Лідачка і бралася за кніжку.
   Але я добра бачыў, што чытанне ёй не ішло ў галаву.
   — Цябе ж Даша звала…— я шчыра шкадаваў Лідачку, што ёй сумна, і ў той жа час, не разумеючы сябе самога, радаваўся, што яна не ходзіць на танцы і што яе не праводзяць гэтак, як Дашу, «кавалеры».
   — Дашы цікава — няхай яна і ходзіць, а мне нецікава! — не падымаючы галавы ад старонкі кнігі, прыкметна званчэйшым, чым звычайна, голасам паўтарала Лідачка.
   — А можа, і табе было б цікава… — бубніў я, невядома з якой патрэбы чапляючыся да Лідачкі.
   — А табе што! — усхоплівалася з месца Лідачка і, сярдзіта шпурнуўшы кнігу на стол, ішла ў другі пакой.
   А я заставаўся і адчуваў сябе так, як быццам я быў самы большы віноўнік у гэтым яе няшчасным настроі.
   Праходзіла колькі часу, і з суседняга пакоя паціху абзывалася наша старая гітара. На гітары ў нас любіў іграць бацька-нябожчык. I мама таксама іграла. Яны часта, калі бацька яшчэ быў жывы, любілі вечарам сесці і разам спяваць. Бацька браў гітару, мама захоплена глядзела на яго і, на вачах робячыся вельмі маладой і прыгожай, падавалася крышку наперад. Бацька няўлоўна кратаўся струн, браў адзін акорд, другі… Мамін голас выліваўся з грудзей так, як выліваецца на мурожны бераг нізкая аксамітная хваля.

 

Ты сидишь у камина и смотришь с тоской,
Как печалыю камин догорает
И как яркое пламя то вспыхнет порой,
То бессильно опять угасает…


   У нас, вядома, не было ніякага каміна. Але калі б нават і быў, то сядзець перад ім у самоце ўсё роўна не знайшлося б каму: бацькі мае былі яшчэ маладыя і жылі заўсёды ў добрай згодзе, не наракаючы на жыццё, якое ў тыя часы вельмі не турбавала людзей непамернымі да яго патрабаваннямі. А пра мяне і казаць не было чаго: у мяне не тое, каб сумаваць — пад’есці і то не заўсёды хапала часу.
   У нас, праўда, была заўсёды чамусьці вельмі халодная кватэра, і заўсёды, асабліва асеннімі і зімовымі вечарамі, хацелася цеплыні. Магчыма, таму я любіў слухаць той гітарны «камін». Аднак сам я гітары ніколі нават у рукі не браў: патрэбна было мне тое мяшчанскае брыньканне! (Сваім бацькам я паблажліва дараваў іх слабасць…)
   Як толькі пасяліліся ў нас, захацелі навучыцца іграць на гітары і Даша з Лідачкаю. У Лідачкі пакуль што далей старога, яшчэ дарэвалюцыйнага «Вальса гімназісткі» справа не ішла.

Это учение просто мучение.
Ох, надоело оно!
Вечно грамматика и математика,
А про любовь ничего.


   Мяне заўсёды разбіраў смех з іх гітарнай навукі. Чамусьці ўсе заўсёды пачыналі яе не інакш як з гэтай тупой гімназісткі.
   Але няхай ужо лепей будзе гімназістка, чым слёзы, якія не ведаеш, чым суняць. Бо часам, астаўшыся адна, Лідачка і плакала.

* * *

   Неяк зімой, у адзін з такіх сумотных вечароў, я ўгаварыў Лідачку пайсці са мною на каток. Спачатку яна адмаўлялася і слухаць не хацела нават, а потым неяк смешна позіркам змераўшы мяне — доўгага і тонкага, як вудзільна,— раптам пачала рагатаць, пачала паспешліва перад люстрам пераплятаць тоўстую русую касу і — згадзілася.
   — Пайшлі!
   На вуліцы добра марозіла, і мы не ішлі, а беглі. Я, стараючыся далёка не закідаць свае доўгія ногі, бег паперадзе. А Лідачка, ледзь паспяваючы, за мной. Адзін раз яна спатыкнулася і ледзь не ўпала. I схапілася за мяне. Я ўтрымаў яе і, як мацнейшы, як мужчына, потым ужо ўсю дарогу трымаў за руку. А на катку вучыў яе перш за ўсё ўпэўнена стаяць па каньках і падхопліваў, калі яна, палахлівая і няўмелая, гатова была вось-вось упасці на лёд. I калі яна, з баязлівым смехам, усё ж падала — то, шчаслівы, я паднімаў яе і зноў, як малую дзяўчынку, моцна трымаў за руку, не адпускаючы ад сябе ні на крок.
   I як я ганарыўся сабою! Што вось я такі вялікі і дужы, што я мог бы не толькі вадзіць яе за руку, а нават здолеў бы падняць яе на рукі і кружыцца з ёю на руках і выпісваць, якія хочаш фігуры пад музыку:

Сердце, как хорошо на свете жить…

   Аднак на гэта ў мяне адвагі не хапала. Ды і невядома было, як бы яшчэ Лідачка паглядзела на гэту маю адвагу. Яшчэ раззлавалася б і больш ніколі не пайшла б са мною. А так — мы ўсю тую зіму хадзілі з Лідачкаю на каток удваіх. I яна ўжо сама мяне звала і чакала, калі я не паспяваў вывучыць урокі ці быў заняты якой-небудзь справай.
   Мама і Даша смяяліся з нас: «Пажэнім Андрэя з Лідачкаю…» Смяялася з імі і Лідачка. А я толькі чырванеў, злаваўся, але ніколі не адмаўляўся.
   Мне ў тую зіму неяк вельмі лёгка і незвычайна радасна жылося на свеце. I мама пакінула скардзіцца на мяне. I ў школе я ні з кім ні разу нават не пабіўся, нікога не пакрыўдзіў, слухаў настаўнікаў і вучыўся добра. З устойлівых сераднякоў я раптам вырваўся амаль у выдатнікі і надзейна замацаваўся ў іх непахісным авангардзе… А ўжо што я вырабляў па ўроках фізкультуры, якое «сонца» круціў на турніку, якімі «хрысціўся» гірамі… Ад нараджэння я быў хілым і нязграбным хлапчуком, з вузкімі плячыма і грудзьмі, як у кураняці. А тут мне раптам захацелася стаць дужым і прыгожым! Стаць такім асілкам, пра якога ўвесь горад ведаў бы і гаварыў. I не проста асілкам, які б варочаў бярвенне ці там нейкія мяхі жыта… У марах я бачыў сябе да таго ж яшчэ і рыцарам. Я вельмі яскрава ўяўляў сабе, як позна вечарам вяртаецца з чытальні Лідачка, а па Чортавым мосціку ёй заступае раптам дарогу нейкі п’яны дурань… Ды што там п яны. П’янага і адным пальцам можна сапхнуць у ваду! Некалькі бандытаў заступілі Лідачцы дарогу… I як яна напалохалася, як кінулася бегчы! Але куды ты ўцячэш ад гэтых жалезных ручышчаў. Лідачка просіць, моліць, плача… А гэтыя бандыты толькі выскаляюцца… Ну добра ж!
   Вы ў мяне зараз пасмяецеся! I — р-раз! — маланка ў вачах і брык цераз парэнчы ў ваду! Адзін… I — р-раз! — другі… I — р-раз!.. Каму яшчэ смешна? Табе, гад?.. Атрымлівай! I табе?.. На і табе!.. Усе? Бывайце і ўспамінайце, з кім мелі справу… А Лідачка… Ну, не плач, не плач! Калі я тут — дык чаго ж плакаць?.. Ах вунь што — яна звіхнула нагу, яна зусім не можа ступіць… Ну, бярыся за шыю. Мацней, мацней! Мне не цяжка! Мне зусім не цяжка. Ты ж, як пушынка. Як пярынка ўсё роўна. Ты толькі трымайся мацней, і я цябе вось так данясу да самага нашага дома.
   Як цудоўна быць дужым і смелым і высакародным!
   …Мама ў тую зіму зусім не скардзілася па мяне. Яна дзівілася толькі.
   — Не пазнаю я свайго Андрэя,— гаварыла яна пра мяне Дашы і Лідачцы.— Ці даўно было не прымусіць яго памыць шыю і вушы… А зараз ад люстра не адходзіць… Сяк-так сабрала грошай на чаравікі, дык баюся, што ён парве іх, ваксуючы па дваццаць раз.
   А я і сапраўды хацеў быць не толькі дужым, але і прыгожым. Я хацеў падабацца Лідачцы… Хацеў, каб ёй было гэтак жа радасна глядзець мне ў твар, як мне самому — на яе… Ах, які я быў шчаслівы і высакародны ў тых сваіх падлеткавых марах і парываннях!
   …Але прыйшла вясна. Пачарнеў, змізарнеў і нарэшце ўзняўся ў неба лёгкім воблачкам наш каток — і разам з гэтым воблачкам быццам адляцела кудысьці ў нябачную далеч і Лідаччына зімовая прыхільнасць да мяне.
   Ужо даўно зелянелі надрэчныя лугавіны, ужо адцвіталі сады і буяў у квецені бэз, як аднойчы, схапіўшы па алгебры «дрэнна» (з выдатнікаў цяпер я вельмі імкліва каціўся ўніз па нахіле да той мяжы, за якой, здзекліва выскаляючыся, то паказвалася, то зноў хавалася другагодніцтва), адзінокі і нікому не патрэбны, брыў я па таму самаму Чортаваму мосціку, з якога некалі зімою, у марах сваіх, нёс я на руках аж да самага нашага дома Лідачку…
   I раптам я пачуў смех! Знаёмы смех, якога дома ў пас я, аднак, ніколі не чуў. Дома ён проста гучаў, дома ён быў проста смехам. А тут! Тут ён бруіўся недзе з саман глыбіні грудзей ці, можа, з самага сэрца… Лідачка ішла насустрач мне з прыгожым хлопцам. Я гэта адразу ўбачыў, што ён прыгожы. У яго было ўсё прыгожае. і твар, і валасы, і пастава. I ён курыў!
   Лідачка глядзела па яго. I вачэй у яе такіх — як і смеху — дома таксама ніколі не было. Яна глядзела і бачыла ва ўсім свеце толькі яго аднаго, гэтага прыгожага хлопца. А мяне, калі мы нават параўняліся (і я адвярнуўся да іх спіною), яна ці то не пазнала, ці не звярнула па мяне ўвагі, ці проста не заўважыла.
   Дадому яна прыйшла позна. I Даша, чамусьці, злуючыся на яе, усяго толькі сказала:
   — Ах, як расквітнела!
   — I расквітнела! А цябе зайздрасць бярэ? — і сапраўды, зусім не падобная на сябе самую, з выклікам і шчасцем у вачах азвалася Лідачка.
   — Ты — дурніца — вось хто ты! — не сцярпела Даша.
   — Ну, і няхай! Ну, і няхай! — заспявала Лідачка і раптам кінулася цалаваць Дашу.
   — А ты ведаеш, што ён пра цябе Ларысе казаў? — строга, як маці, спыніла Лідачку Даша.
   — Не ведаю і не хачу нічога ведаць! — Лідачка закрыла твар рукамі і засмяялася і заплакала — адразу.
   Я сядзеў у другім пакоі. Дзверы былі прыадчыненыя, і я ўсё чуў і бачыў. I мне было бясконца балюча.

* * *

   Прыйшла і мінулася вясна. Мінуліся экзамены. Я сяк-так усё ж перапоўз у наступны клас. I нават без пераэкзаменовак. Даша з Лідачкай таксама скончылі свой педтэхнікум і атрымалі дыпломы і накіраванні на работу. Даша дадому паехала першая. Лідачка чамусьці затрымалася на два дні. Даша, развітваючыся з усімі намі, плакала, і смяялася, і патрабавала, каб мы ўсе абавязкова ёй пісалі пісьмы. I сама абяцала пісаць усім.
   Лідачка маўчала. Я здагадаўся, што яна хацела пабыць яшчэ, каб пабачыцца з тым сваім прыгожым хлопцам. Яна некуды хадзіла і сумная вярталася назад, а потым зноў хадзіла…
   Праводзіў Лідачку на станцыю ехаць дадому адзін я. Яна пакідала наш дом абыякавая, спакойная, ні слёз, ні смеху, як у Дашы. Як быццам тут заставаліся пустыя сцены і не было людзей, якія любілі яе. Так і мама мая сказала потым, калі я вярнуўся са станцыі.
   Мы доўга чакалі цягніка. Лідачка, засмучаная і маўклівая, сядзела на прывакзальнай лаўцы і час ад часу ўсё азіралася па тую сцежачку, па якой мы з ёю ішлі на станцыю. Як быццам чакала некага. I вочы яе былі поўныя слёз.
   А калі прыйшоў цягнік, яна гэтак жа моўчкі падала мне руку і пайшла да вагона. Я панёс услед яе рэчы. Я так хацеў, каб яна хоць што-небудзь мне сказала. Хоць якое слова. Хоць адно!
   Цягнік крануўся, і Лідачка памахала мне рукою.
   — Напішы мне пісьмо! — крыкнуў я ў адчаі.
   Яна кіўнула галавой.

* * *

   Я цэлае лета чакаў яе пісьма.
   А калі ўжо страціў усякую надзею, нарэшце прыйшла ад Лідачкі пасылка.
   Я ледзь дачакаўся маму, каб ісці разам забраць пасылку на пошце. Я так падганяў маму, што яна абурылася нават:
   — Андрэй, я цябе не пазнаю! Нават непрыстойна вось так… Як быццам ты галодны ці паміраеш…
   Мама нічога не разумела.
   Я думаў, што сэрца маё не вытрывае, пакуль мама збіралася, потым пакуль мы ішлі на пошту, потым вярталіся назад, потым адчынялі скрынку.
   Божа, папера, газеты… Няма канца гэтай скамечанай паперы і газетам. I нарэшце — слоік мёду! Празрыстага, залатога.
   — Ліпавы мёд… Ну, і Лідачка! — сказала маці.
   А я ўсё трос — ператрасаў скамечаную паперу. I не мог вымавіць ні слова.
   Мама пільна паглядзела на мяне доўгім позіркам і, быццам упершыню ўбачыўшы мяне, адсунула слоік убок.
   — Пісьмо Лідачка, напэўна, па пошце паслала,— сказала мама.
   Я выбег на вуліцу. На вуліцы свяціла сонца. Я кінуўся ад яго ў сад. У самую гушчыню. Каб нічога не чуць. Каб нікога не бачыць.
   Я да вечара плакаў. I з гэтымі слязьмі пакідала мяне назаўсёды маё маленства.

Похожие статьи:

Алена Васілевіч → Алена васілевіч — Геша

Алена Васілевіч → Алена Васілевіч — Пачакай, затрымайся…

Алена Васілевіч → Алена Васілевіч — Калінавая рукавічка

Алена Васілевіч → Алена Васілевіч — Сябры

Алена Васілевіч → Алена Васілевіч — Вернісаж

Краткое содержание горки липавы мёд

Цель жизни Чичикова. Завет отца

 

Вот что писал В.Г. Сахновский в своей книге «О спектакле «Мёртвые души»:

«…Известно, что Чичиков был, не слишком толст, не слишком тонок; что, по мнению одних, он даже смахивал на Наполеона, что он обладал замечательным свойством поговорить с каждым как знаток того, о чём он приятно беседовал. Целью Чичикова в общении было произвести самое благоприятное впечатление, расположить и внушить к себе доверие. Известно также, что у Павла Ивановича есть особое обаяние, которым он преодолел две катастрофы, которые повалили бы иного с ног навсегда. Но главное, что характеризует Чичикова – это его страстное влечение к приобретательству. Стать, что называется, «человеком с весом в обществе», будучи «человеком сан фасон», без роду и племени, который носится как «барка какая-нибудь среди свирепых волн», – вот основная задача Чичикова. Добыть себе прочное место в жизни, не считаясь ни с чьим и не с каким интересом, общественным и частным, – вот в чём заключено сквозное действие Чичикова.

И всё, что ни отзывалось богатством и довольством, производило на него впечатление, непостижимое им самим, – пишет о нём Гоголь. Отцовское наставление – «береги и копи копейку» – пошло ему впрок. Им не владели скряжничество или скупость. Нет, ему мерещилась впереди жизнь со всякими достатками: экипажи, дом, отлично устроенный, вкусные обеды.

«Всё сделаешь и всё прошибёшь на свете копейкой, – завещал Павлу Ивановичу его отец. Он усвоил это на всю жизнь. «Самоотвержение, терпение и ограничение нужд показал он неслыханное». Так написал Гоголь в Биографии Чичикова (Глава XI).

…Чичиков приходит, чтобы отравлять. Есть зло, которое катится по Руси, как Чичиков на тройке. Какое это зло? Оно вскрывается в каждом по-своему. На яд Чичикова в каждом из тех, с кем он ведёт свои дела, есть своя реакция. Чичиков ведёт одну линию, но у него новая роль с каждым действующим лицом.

…Чичиков, Ноздрёв, Собакевич и другие герои «Мёртвых душ» – это не характеры, а типы. В этих типах Гоголь собрал и обобщил многие схожие характеры, выявляя во всех них общий жизненно-социальный уклад…»

Краткое содержание горки липавы мёд…

zitoro493

Мнe iшoў чaтыpнaццaты гoд, кaлi paптoўнa, y aд’eздзe aд дoмy, пaмёp aд paзpывy cэpцa (тaк нeкaлi кaзaлi пpa cённяшнi iнфapкт) мoй бaцькa-кaмopнiк. Мы з мaмaю зacтaлicя тoлькi ўдвaix, зacтaлicя бeз aпopы i aмaль бeз cpoдкaў дa жыцця. Мaмa кiдaлacя тyды, кiдaлacя cюды, aлe гpoшaй, якiя янa зapaблялa ў cвaiм «швeйпpoмe», пa чace тpыццaтыx гaдoў, xaпaлa пaм лeдзь тoлькi нa xлeб. Пpaўдa, i xлeбa ўвoлю нe былo, бo i xлeб дaвaлi пa кapткax. У мae мaмы былo пpaклятae бypжyaзнae мiнyлae: мoй дзeд, a мaмiн бaцькa, дa pэвaлюцыi быў yлaдaльнiкaм мaгaзiнa лялeк. Зa гэтa цяпep мaмa i нecлa пaкapaннe: яe нiкyды нe xaцeлi бpaць нa paбoтy. Янa мeлa мyзычнyю aдyкaцыю i дoбpa вaлoдaлa фpaнцyзcкaй мoвaй. Алe кaмy былa пaтpэбнa фpaнцyзcкaя мoвa ў нaшым paённым гapaдкy? (У тoй чac yce шкoлы вывyчaлi тoлькi нямeцкyю мoвy.) Абo ў кaгo былi тыя лiшнiя гpoшы, кaб нaймaць яшчэ нacтaўнiцy вyчыць дзяцeй мyзыцы? Якaя мyзыкa! Пpa яe тaды i вyxaм нixтo нe вёў. З мяшчaнcтвaм i дpoбнaбypжyaзнымi пepaжыткaмi вялacя вaйнa. Цi дaўнo пaкiнyлi выключaць з кaмcaмoлa дзяўчaт зa шaўкoвыя пaнчoxi, a xлoпцaў зa гaльштyкi! Нe, з yмeннeм i вeдaмi мae мaмы ўзнiмaць пpaлeтapcкyю кyльтypy нe былo чaгo нaвaт i дyмaць. А дyмaць нeaбxoднa былo. I пepш зa ўcё, як нaм выбpaццa з няcтaчы… I мaмa пpыдyмaлa: yзяць y нaшы двa нeвялiкiя пaкoйчыкi з кyxняй квaтapaнтaк-дзяўчaт. Пaмятaю, мaмa былa вeльмi paдa тым cвaiм кaмepцыйным кpoкaм: дзяўчaты, здaeццa, ёй тaк нiчoгa i нe плaцiлi, aлe ix бaцькi (бapaдaтыя вяcкoвыя мyжчыны), дaмaўляючыcя aб плaцe, бpaлicя зaбяcпeчыць нac нa ўcю зiмy aпaлaм. А з гэтым y нac i зyciм былo пaгaнa. Гopш нaвaт, чым з xлeбaм. Бo дзe мaглa мaмa, нeпpaктычнaя гapaдcкaя жaнчынa, yзяць тыx дpoў цi тaгo тopфy. I зa штo — yзяць? I, пpaўдa, тaя зiмa, кaлi ў нac жылi Дaшa з Лiдaчкaю, зaпoмнiлacя мнe, як caмaя цёплaя i caмaя ўтyльнaя ў мaiм жыццi зiмa.

Горкі ліпавы мёд читать онлайн, Алена Васілевіч

Алена Васілевіч

Горкі ліпавы мёд

В. А. Д.

Мне трэба паслаць дадому святочную тэлеграму, і я іду на пошту. Іду ў чужым горадзе насустрач узбуджанаму стракатаму натоўпу, непрыкметна для сябе самога паддаючыся ўладзе неадольнага жадання: па тварах стараюся здагадацца, куды, напрыклад, спяшаецца высокі мужчына ў легкаватай для зімы сінтэтычнай куртцы, з пакункамі ў абедзвюх руках; або які клопат выправіў на гэту тлумную вуліцу вашчаную бабульку ў дапатопным капялюшыку, з паточанай моллю муфтачкай, з тварам, на якім даўно ўжо адмерлі ўсе жывыя страсці; або вось гэтыя двое, што, здаецца, нават фізічна праменяць вакол сябе токі шчасця. Яна — само мімалётнае ззянне, зіхаценне і завідны бляск маладых вачэй, валасоў, зубоў і нават нейкага нязвычна светлага пушыстага футра. I ён — над усім натоўпам — гэтакі ж дасканалы, спартыўны, непераможны. Як сам малады бог.

…Цёмнае бяззорнае неба, не спяшаючыся, вытрасае апошні рукаў старога года і бясконца цярушыць і цярушыць, пасыпае зямлю белай крупчаткай. Паветра пахне лесам, смалой, нядаўна ссечаным ельнікам, і ў гэтай свежасці, напоенай лясным здароўем, здаецца, лунае абяцанне нейкіх бясконца светлых і маладых спадзяванняў і надзей. Непрыкметна для сябе самога я збочваю на гукі музыкі ў Гарадскім садзе, дзе цяпер заліты каток. Каток амаль бязлюдны і ахутаны паўзмрокам. Выкрасаюць толькі іскры з-пад канькоў трое ці чацвёра хлапчукоў, ды вучыць трымацца на «снягурках» сваю дачушку маладая маці.

I больш на катку — ні душы.

Я доўга стаю, не кратаючыся з месца, і гляджу, гляджу, як у чароўным танцы кружацца і мякка сцелюцца долу сняжынкі, гляджу на хлапчукоў і ўспамінаю свайго сына (чым ён заняты ў гэты час дома?), чамусьці з міжвольным сумам думаю пра маладую жанчыну з дачушкай: чаму яны, у гэту пару, не радуюцца святочнай ялінцы, а тут — і толькі ўдзвюх…

Я гляджу на аранжавыя электрычныя ліхтарыкі на слупах вакол катка, і мне раптам прыходзіць на думку, што гэтыя ліхтарыкі падобны на даўнія-даўнія сцюдзёныя мандарыны, якія некалі елі мы з Лідачкаю. Таксама на катку.

Бог ты мой, колькі гадоў прайшло, колькі вады сплыло з часоў таго катка!

* * *

Мы жылі тады на Камсамольскім бульвары. Бульвар быў абсаджаны магутнымі каштанамі і абнесены нізкай чыгуннай загароджай старадаўняга ліцця. Па вёснах, калі каштаны зацвіталі, у іх далікатных фарфоравых кандэлябрах успыхвала безліч свечак. I тады над Камсамольскім бульварам стаялі белыя ночы. Нас, падлеткаў, у тыя ночы нельга было даклікацца дадому.

Я мог бы нават і цяпер прысягнуць: другога такога бульвара і такіх каштанаў не меў ніводзін горад у свеце. Нават Кіеў. Нават Парыж…

На Камсамольскім бульвары ўзвышаўся помнік чатырнаццаці партызанам, закатаваным у дваццатым годзе белапалякамі. I я сам, і кожны з маіх сяброў-аднагодкаў ведалі іх паіменна, як ведалі адзін аднаго.

. У нашым горадзе не было больш ніякіх помнікаў. Гэты быў адзіны. I мы шанавалі яго і ганарыліся славай і мужнасцю тых, што ляжалі тут, пад сціплай цэментавай пірамідкай. Зверху пірамідкі іскрылася чырвоная пяцікутная зорка з бляхі.

Даглядаць помнік — фарбаваць зорку, каб не патухала, і несамавітую драўляную агароджу, каб трывала пад дажджамі і халепай, саджаць кветкі вясною — такі быў няпісаны закон для нас, дзяцей і падлеткаў Камсамольскага бульвара. I мы — кожны — хутчэй бы далі адсекчы сабе руку, чым парушылі гэты закон. Ён быў святы.

I школа, у якой я вучыўся, таксама знаходзілася на Камсамольскім бульвары. У тыя гады наша школа звалася Узорнай. Узорных школ у раёне было ўсяго толькі дзве. Наша была Першая Узорная. I таму нельга было прыдумаць лепшага для яе месца, чым Камсамольскі бульвар… Па суседстве з нашай школай, за драўляным плотам, цягнуўся вялізны пляц, на якім штодня гарцаваў і сек лазу эскадрон данскіх казакоў. (У нашым горадзе размяшчалася кавалерыйская часць.) Мы, хлапчукі, на пераменках не злазілі з высачэннага плота… Чырвоныя лампасы, неймаверны палёт каня, калі ён бярэ перашкоду, і, як маланка, занесеная над галавой конніка шабля!

Усе мы тады выхоўваліся на літаратурных і яшчэ жывых прыкладах герояў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. I ўсе мы без выключэння, падлеткі, марылі быць толькі такімі ж дужымі і адважнымі, як нашы суседзі данскія казакі. Мы сваю будучыню тады ўяўлялі не інакш як вось у гэтакім толькі пераможным алюры па жыцці.

…Быў слаўны наш горад яшчэ і Летнім садам. Другім па харастве пасля Летняга саду ў Ленінградзе… Каму належала аўтарства такога непахіснага сцвярджэння, ніхто пэўна не сказаў бы. Аднак ніводзін наш гараджанін не сумняваўся: ленінградскі Летні сад на першым месцы, наш — на другім. У цэлай краіне!

(А бачылі той Летні ў Ленінградзе мо якіх некалькі чалавек з нашага горада.)

З вясны і да восені ў Летнім садзе суботнімі і нядзельнымі вечарамі ў блакітнай фанернай ракавіне іграў духавы вайсковы аркестр і прадаваліся білеты на дашчаную танцпляцоўку: на танцы сходзілася моладзь з усяго горада. У Летнім садзе прызначаліся і спатканні ўсіх закаханых.

Зімою там залівалі каток, і катком, вядома, валодалі ўжо мы, падлеткі.

Я тую зіму хадзіў на каток з Лідачкаю.

* * *

Мне ішоў чатырнаццаты год, калі раптоўна, у ад’ездзе ад дому, памёр ад разрыву сэрца (так некалі казалі пра сённяшні інфаркт) мой бацька-каморнік …

рассказ «Горкі ліпавы мёд» Елены Василевич


Маргарита Латышкевич

Истории взросления, перехода подростка во взрослую жизнь всегда привлекают внимание. Старшие читатели узнают в персонажах себя, вспоминают былое. Младшие, наблюдая, проживают опыт героев, чтобы потом легче было пройти по этому пути.

Рассказ Елены Василевич – яркое и немного щемящее воспоминание главного героя о первой любви. Воспоминание одновременно и сладкое, как липовый мед, и горькое, как полынь.

Почему стоит попробовать «Горький липовый мёд» на вкус и как Елена Василевич умеет подать подтекст истории – давайте разберемся.

Рассказ создан в 1974-м, как раз спустя год после публикации известного текста В. Распутина «Уроки французского». Как и у Распутина, здесь герой-подросток формирует теплые дружеские отношения с женщиной старше себя. Однако наполнение этих отношений, как и их финал, отличаются.

Задумчивость и ностальгия, наверное, отличительные черты этого текста, в котором праздничная атмосфера и пестрая толпа – только повод для развертывания воспоминаний, для построения цепочки ассоциаций. В толпе рассказчик видит молодую пару, излучающую «вакол сябе токі шчасця»: «Яна – само мімалётнае ззянне, зіхаценне і завідны бляск маладых вачэй, валасоў, зубоў і нават нейкага незвычайна светлага пушыстага футра. І ён – над усім натоўпам – гэтакі ж дасканалы, спартыўны, непераможны». Контрастом смотрится другая пара – молодая женщина с дочкой, которая учится кататься на коньках. Наблюдая за последними, герой с невольной печалью задумывается, «чаму яны, у гэтую пару, не радуюцца святочнай ялінцы, а тут – і толькі ўдзвюх».

Две эти встречи в чужом городе, над которым «у чароўным танцы кружацца і мякка сцелюцца долу сняжынкі», как и оранжевые электрические лампочки на столбах вокруг катка, похожие на «даўнія-даўнія сцюдзёныя мандарыны», пробуждают память. И герой сам удивляется:

Бог ты мой, колькі гадоў прайшло, колькі вады сплыло!..

Елена Василевич уверенными штрихами описывает место действия. Говоря о родном городе героя, писательница использует спокойные, нежные цвета, даже мягкую иронию. И каштаны на бульваре, и школа, и городской летний сад кажутся подростку лучшими на свете (или, по крайней мере, лучшими в стране). Дети увлечены подвигами, «яшчэ жывымі прыкладамі герояў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны». Не без грустной улыбки рассказчик замечает: «мы сваю будучыню тады ўяўлялі не інакш як вось у гэтакім толькі пераможным алюры па жыцці».

Герой вспоминает себя четырнадцатилетним, когда они с матерью остались одни. После внезапной смерти отца мать, у которой «было праклятае буржуазнае мінулае», не могла найти работу. Жили они бедно и потому решили взять двух квартиранток – Дашу и Лидочку.

Василевич, выстраивая образы, использует контраст, противопоставляет двух студенток педагогического техникума. Энергичная, живая Даша стремится руководить, сразу же организует уборку, а после танцев ее каждый раз провожают домой кавалеры. Причем «кожны раз – новы. Сваіх кавалераў, дома, перад намі, Даша высмейвала і знішчала на чым свет стаяў».

Лидочка же невысокая и худая, тихая, «з вялікімі, нібыта чымсьці ці то здзіўленымі, ці то спалоханымі вачыма на хваравітым бледным тварыку». На танцы с подругой она не бегает, а ведь хотела бы: «Кожны раз пасля таго, як Даша, напудрыўшыся і адзеўшы сваю лепшую сукенку, знікне са смехам за веснічкамі, Лідачка робіцца маўклівая, сумная і як быццам яшчэ больш кволая». От скуки Лидочка соглашается сходить на каток вместе с рассказчиком. И возможность «быць мацнейшым, быць мужчынам» вдохновляет героя. А из вдохновения, из желания помочь вырастает влюбленность, первая в жизни.

«Мне ў тую зіму неяк вельмі лёгка і незвычайна радасна жылося на свеце», – замечает герой. Ради нового чувства ему «захацелася стаць дужым і прыгожым». Он фантазирует, как мог бы защитить Лидочку, нести ее на руках. Он старается стать лучше, как в учебе, так и внешне: «Я хацеў падабацца Лідачцы… Хацеў, каб ёй было гэтак жа радасна глядзець мне ў твар, як мне самому – на яе…». Мать и Даша даже шутят, что неплохо было бы поженить этих двоих, и Лидочка, в отличие от героя, смеется вместе с ними.

Но весной «быццам адляцела кудысьці ў нябачную далеч і Лідаччына зімовая прыхільнасць да мяне». Рассказчик встречает на улице Лидочку с незнакомым парнем, у которого «ўсё было прыгожае: і твар, і валасы, і пастава. І ён курыў!». Лидочка же, проходя мимо бывшего друга, «ці то не пазнала, ці не звярнула ўвагі, ці проста не заўважыла». Сердце героя разбито, ему «бясконца балюча». Даже не потому, что у Лидочки взрослый парень, не потому, что их дружба исчезла, а потому, что любовь Лидочки явно несчастна. Это можно понять по отдельным штрихам, которые автор делает, не акцентируя внимания. По разговору «строгай, як маці», Даши с подругой, по тому, что Лидочка смеется и плачет в ответ на расспросы приятельницы.

Полудетская любовь живет в герое всю весну, и именно он провожает Лидочку, задержавшуюся в городе на несколько дней, на вокзал. Лидочка «пакідала дом абыякавая, спакойная, ні слёз, ні смеху, як у Дашы. Як быццам тут заставаліся пустыя сцены і не было людзей, якія любілі яе». Молчание Лидочки – признак глубокого разочарования и погруженности в себя. Все время до отправления поезда она со слезами кого-то ждет – и этот кто-то так и не появляется. Благодаря ненавязчивым намекам автора читателю легко составить общую картину: Лидочка обманулась в своих ожиданиях, обожглась, по-видимому, на всю жизнь. И от горечи, увеличивающейся внутри нее, она не может произнести ни слова: ни на вокзале, ни позже, в письме.

А присылает она – когда герой уже почти не надеется – коробку с баночкой липового меда, «празрыстага, залатога». Как благодарность за доброту и заботу, возвращая отданное ей тепло, уже ненужное.

Горечь разочарования накрывает героя с головой, он сам, пораженный, онемевший, как Лидочка когда-то, убегает в сад, где плачет до вечера.

«І з гэтымі слязьмі пакідала мяне назаўсёды маё маленства».

Вот #такое_чытво.

Отыскать книгу поможет электронный каталог Национальной библиотеки Беларуси.

 Давайте читать вместе!

Материал подготовлен отделом сопровождения интернет-портала.


Книга: Горкі ліпавы мёд — ЛитВек — Читать онлайн — читать полностью

Алена Васілевіч Горкі ліпавы мёд

В. А. Д.

Мне трэба паслаць дадому святочную тэлеграму, і я іду на пошту. Іду ў чужым горадзе насустрач узбуджанаму стракатаму натоўпу, непрыкметна для сябе самога паддаючыся ўладзе неадольнага жадання: па тварах стараюся здагадацца, куды, напрыклад, спяшаецца высокі мужчына ў легкаватай для зімы сінтэтычнай куртцы, з пакункамі ў абедзвюх руках; або які клопат выправіў на гэту тлумную вуліцу вашчаную бабульку ў дапатопным капялюшыку, з паточанай моллю муфтачкай, з тварам, на якім даўно ўжо адмерлі ўсе жывыя страсці; або вось гэтыя двое, што, здаецца, нават фізічна праменяць вакол сябе токі шчасця. Яна — само мімалётнае ззянне, зіхаценне і завідны бляск маладых вачэй, валасоў, зубоў і нават нейкага нязвычна светлага пушыстага футра. I ён — над усім натоўпам — гэтакі ж дасканалы, спартыўны, непераможны. Як сам малады бог.

…Цёмнае бяззорнае неба, не спяшаючыся, вытрасае апошні рукаў старога года і бясконца цярушыць і цярушыць, пасыпае зямлю белай крупчаткай. Паветра пахне лесам, смалой, нядаўна ссечаным ельнікам, і ў гэтай свежасці, напоенай лясным здароўем, здаецца, лунае абяцанне нейкіх бясконца светлых і маладых спадзяванняў і надзей. Непрыкметна для сябе самога я збочваю на гукі музыкі ў Гарадскім садзе, дзе цяпер заліты каток. Каток амаль бязлюдны і ахутаны паўзмрокам. Выкрасаюць толькі іскры з-пад канькоў трое ці чацвёра хлапчукоў, ды вучыць трымацца на «снягурках» сваю дачушку маладая маці.

I больш на катку — ні душы.

Я доўга стаю, не кратаючыся з месца, і гляджу, гляджу, як у чароўным танцы кружацца і мякка сцелюцца долу сняжынкі, гляджу на хлапчукоў і ўспамінаю свайго сына (чым ён заняты ў гэты час дома?), чамусьці з міжвольным сумам думаю пра маладую жанчыну з дачушкай: чаму яны, у гэту пару, не радуюцца святочнай ялінцы, а тут — і толькі ўдзвюх…

Я гляджу на аранжавыя электрычныя ліхтарыкі на слупах вакол катка, і мне раптам прыходзіць на думку, што гэтыя ліхтарыкі падобны на даўнія-даўнія сцюдзёныя мандарыны, якія некалі елі мы з Лідачкаю. Таксама на катку.

Бог ты мой, колькі гадоў прайшло, колькі вады сплыло з часоў таго катка!

* * *

Мы жылі тады на Камсамольскім бульвары. Бульвар быў абсаджаны магутнымі каштанамі і абнесены нізкай чыгуннай загароджай старадаўняга ліцця. Па вёснах, калі каштаны зацвіталі, у іх далікатных фарфоравых кандэлябрах успыхвала безліч свечак. I тады над Камсамольскім бульварам стаялі белыя ночы. Нас, падлеткаў, у тыя ночы нельга было даклікацца дадому.

Я мог бы нават і цяпер прысягнуць: другога такога бульвара і такіх каштанаў не меў ніводзін горад у свеце. Нават Кіеў. Нават Парыж…

На Камсамольскім бульвары ўзвышаўся помнік чатырнаццаці партызанам, закатаваным у дваццатым годзе белапалякамі. I я сам, і кожны з маіх сяброў-аднагодкаў ведалі іх паіменна, як ведалі адзін аднаго. У нашым горадзе не было больш ніякіх помнікаў. Гэты быў адзіны. I мы шанавалі яго і ганарыліся славай і мужнасцю тых, што ляжалі тут, пад сціплай цэментавай пірамідкай. Зверху пірамідкі іскрылася чырвоная пяцікутная зорка з бляхі.

Даглядаць помнік — фарбаваць зорку, каб не патухала, і несамавітую драўляную агароджу, каб трывала пад дажджамі і халепай, саджаць кветкі вясною — такі быў няпісаны закон для нас, дзяцей і падлеткаў Камсамольскага бульвара. I мы — кожны — хутчэй бы далі адсекчы сабе руку, чым парушылі гэты закон. Ён быў святы.

I школа, у якой я вучыўся, таксама знаходзілася на Камсамольскім бульвары. У тыя гады наша школа звалася Узорнай. Узорных школ у раёне было ўсяго толькі дзве. Наша была Першая Узорная. I таму нельга было прыдумаць лепшага для яе месца, чым Камсамольскі бульвар… Па суседстве з нашай школай, за драўляным плотам, цягнуўся вялізны пляц, на якім штодня гарцаваў і сек лазу эскадрон данскіх казакоў. (У нашым горадзе размяшчалася кавалерыйская часць.) Мы, хлапчукі, на пераменках не злазілі з высачэннага плота… Чырвоныя лампасы, неймаверны палёт каня, калі ён бярэ перашкоду, і, як маланка, занесеная над галавой конніка шабля!

Усе мы тады выхоўваліся на літаратурных і яшчэ жывых прыкладах герояў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. I ўсе мы без выключэння, падлеткі, марылі быць толькі такімі ж дужымі і адважнымі, як нашы суседзі данскія казакі. Мы сваю будучыню тады ўяўлялі не інакш як вось у гэтакім толькі пераможным алюры па жыцці.

…Быў слаўны наш горад яшчэ і Летнім садам. Другім па харастве пасля Летняга саду ў Ленінградзе… Каму належала аўтарства такога непахіснага сцвярджэння, ніхто пэўна не сказаў бы. Аднак ніводзін наш гараджанін не сумняваўся: ленінградскі Летні сад на першым месцы, наш — на другім. У цэлай краіне!

(А бачылі той Летні ў Ленінградзе мо якіх некалькі чалавек з нашага горада.)

З вясны і да восені ў Летнім садзе суботнімі і нядзельнымі вечарамі ў блакітнай фанернай ракавіне іграў духавы вайсковы аркестр і прадаваліся білеты на дашчаную танцпляцоўку: на танцы сходзілася моладзь з усяго горада. У Летнім садзе прызначаліся і спатканні ўсіх закаханых.

Зімою там залівалі каток, і катком, вядома, валодалі ўжо мы, падлеткі.

Я тую зіму хадзіў на каток з Лідачкаю.

* * *

Мне ішоў чатырнаццаты год, калі раптоўна, у ад’ездзе ад дому, памёр ад разрыву сэрца (так некалі казалі пра сённяшні інфаркт) мой бацька-каморнік. Мы з мамаю засталіся толькі ўдваіх, засталіся без апоры і амаль без сродкаў да жыцця. Мама кідалася туды, кідалася сюды, але грошай, якія яна зарабляла ў сваім «швейпроме», па часе трыццатых гадоў хапала нам ледзь толькі на хлеб. Праўда, і хлеба ўволю не было, бо і хлеб давалі па картках.

У мае мамы было праклятае буржуазнае мінулае: мой дзед, а мамін бацька, да рэвалюцыі быў уладальнікам магазіна лялек. За гэта цяпер мама і несла пакаранне: яе нікуды не хацелі браць на работу. Яна мела музычную адукацыю і добра валодала французскай мовай. Але каму была патрэбна французская мова ў нашым раённым гарадку? (У той час усе школы вывучалі толькі нямецкую мову.) Або ў каго былі тыя лішнія грошы, каб наймаць яшчэ настаўніцу вучыць дзяцей музыцы? Якая музыка! Пра яе тады і вухам ніхто не вёў. З мяшчанствам і дробнабуржуазнымі перажыткамі вялася вайна. Ці даўно пакінулі выключаць з камсамола дзяўчат за шаўковыя панчохі, а хлопцаў за гальштукі!

Не, з уменнем і ведамі мае мамы ўзнімаць пралетарскую культуру не было чаго нават і думаць. А думаць неабходна было. I перш за ўсё,

Горкі ліпавы мёд (fb2) | КулЛиб

Горкі ліпавы мёд (fb2) | КулЛиб — Классная библиотека! Скачать книги бесплатно — Горкі ліпавы мёд (а.с. Апавяданне) 142 Кб  (читать) (читать постранично) (скачать fb2) — Алена Васілевіч

Настройки текста:

Цвет фоначерныйсветло-черныйбежевыйбежевый 2персиковыйзеленыйсеро-зеленыйжелтыйсинийсерыйкрасныйбелыйЦвет шрифтабелыйзеленыйжелтыйсинийтемно-синийсерыйсветло-серыйтёмно-серыйкрасныйРазмер шрифта14px16px18px20px22px24pxШрифтArial, Helvetica, sans-serif»Arial Black», Gadget, sans-serif»Bookman Old Style», serif»Comic Sans MS», cursiveCourier, monospace»Courier New», Courier, monospaceGaramond, serifGeorgia, serifImpact, Charcoal, sans-serif»Lucida Console», Monaco, monospace»Lucida Sans Unicode», «Lucida Grande», sans-serif»MS Sans Serif», Geneva, sans-serif»MS Serif», «New York», sans-serif»Palatino Linotype», «Book Antiqua», Palatino, serifSymbol, sans-serifTahoma, Geneva, sans-serif»Times New Roman», Times, serif»Trebuchet MS», Helvetica, sans-serifVerdana, Geneva, sans-serifWebdings, sans-serifWingdings, «Zapf Dingbats», sans-serif

Насыщенность шрифтажирныйОбычный стилькурсивШирина текста400px500px600px700px800px900px1000px1100px1200pxПоказывать менюУбрать менюАбзац0px4px12px16px20px24px28px32px36px40pxМежстрочный интервал18px20px22px24px26px28px30px32px

Алена Васілевіч Горкі ліпавы мёд

В. А. Д.

Мне трэба паслаць дадому святочную тэлеграму, і я іду на пошту. Іду ў чужым горадзе насустрач узбуджанаму стракатаму натоўпу, непрыкметна для сябе самога паддаючыся ўладзе неадольнага жадання: па тварах стараюся здагадацца, куды, напрыклад, спяшаецца высокі мужчына ў легкаватай для зімы сінтэтычнай куртцы, з пакункамі ў абедзвюх руках; або які клопат выправіў на гэту тлумную вуліцу вашчаную бабульку ў дапатопным капялюшыку, з паточанай моллю муфтачкай, з тварам, на якім даўно ўжо адмерлі ўсе жывыя страсці; або вось гэтыя двое, што, здаецца, нават фізічна праменяць вакол сябе токі шчасця. Яна — само мімалётнае ззянне, зіхаценне і завідны бляск маладых вачэй, валасоў, зубоў і нават нейкага нязвычна светлага пушыстага футра. I ён — над усім натоўпам — гэтакі ж дасканалы, спартыўны, непераможны. Як сам малады бог.

…Цёмнае бяззорнае неба, не спяшаючыся, вытрасае апошні рукаў старога года і бясконца цярушыць і цярушыць, пасыпае зямлю белай крупчаткай. Паветра пахне лесам, смалой, нядаўна ссечаным ельнікам, і ў гэтай свежасці, напоенай лясным здароўем, здаецца, лунае абяцанне нейкіх бясконца светлых і маладых спадзяванняў і надзей. Непрыкметна для сябе самога я збочваю на гукі музыкі ў Гарадскім садзе, дзе цяпер заліты каток. Каток амаль бязлюдны і ахутаны паўзмрокам. Выкрасаюць толькі іскры з-пад канькоў трое ці чацвёра хлапчукоў, ды вучыць трымацца на «снягурках» сваю дачушку маладая маці.

I больш на катку — ні душы.

Я доўга стаю, не кратаючыся з месца, і гляджу, гляджу, як у чароўным танцы кружацца і мякка сцелюцца долу сняжынкі, гляджу на хлапчукоў і ўспамінаю свайго сына (чым ён заняты ў гэты час дома?), чамусьці з міжвольным сумам думаю пра маладую жанчыну з дачушкай: чаму яны, у гэту пару, не радуюцца святочнай ялінцы, а тут — і толькі ўдзвюх…

Я гляджу на аранжавыя электрычныя ліхтарыкі на слупах вакол катка, і мне раптам прыходзіць на думку, што гэтыя ліхтарыкі падобны на даўнія-даўнія сцюдзёныя мандарыны, якія некалі елі мы з Лідачкаю. Таксама на катку.

Бог ты мой, колькі гадоў прайшло, колькі вады сплыло з часоў таго катка!

* * *

Мы жылі тады на Камсамольскім бульвары. Бульвар быў абсаджаны магутнымі каштанамі і абнесены нізкай чыгуннай загароджай старадаўняга ліцця. Па вёснах, калі каштаны зацвіталі, у іх далікатных фарфоравых кандэлябрах успыхвала безліч свечак. I тады над Камсамольскім бульварам стаялі белыя ночы. Нас, падлеткаў, у тыя ночы нельга было даклікацца дадому.

Я мог бы нават і цяпер прысягнуць: другога такога бульвара і такіх каштанаў не меў ніводзін горад у свеце. Нават Кіеў. Нават Парыж…

На Камсамольскім бульвары ўзвышаўся помнік чатырнаццаці партызанам, закатаваным у дваццатым годзе белапалякамі. I я сам, і кожны з маіх сяброў-аднагодкаў ведалі іх паіменна, як ведалі адзін аднаго. У нашым горадзе не было больш ніякіх помнікаў. Гэты быў адзіны. I мы шанавалі яго і ганарыліся славай і мужнасцю тых, што ляжалі тут, пад сціплай цэментавай пірамідкай. Зверху пірамідкі іскрылася чырвоная пяцікутная зорка з бляхі.

Даглядаць помнік — фарбаваць зорку, каб не патухала, і несамавітую драўляную агароджу, каб трывала пад дажджамі і халепай, саджаць кветкі вясною — такі быў няпісаны закон для нас, дзяцей і падлеткаў Камсамольскага бульвара. I мы — кожны — хутчэй бы далі адсекчы сабе руку, чым парушылі гэты закон. Ён быў святы.

I школа, у якой я вучыўся, таксама знаходзілася на Камсамольскім бульвары. У тыя гады наша школа звалася Узорнай. Узорных школ у раёне было ўсяго толькі дзве. Наша была Першая Узорная. I таму нельга было прыдумаць лепшага для яе месца, чым Камсамольскі бульвар… Па суседстве з нашай школай, за драўляным плотам, цягнуўся вялізны пляц, на якім штодня гарцаваў і сек лазу эскадрон данскіх казакоў. (У нашым горадзе размяшчалася кавалерыйская часць.) Мы, хлапчукі, на пераменках не злазілі з высачэннага плота… Чырвоныя лампасы, неймаверны палёт каня, калі ён бярэ перашкоду, і, як маланка, занесеная над галавой конніка шабля!

Усе мы тады выхоўваліся на літаратурных і яшчэ жывых прыкладах герояў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. I ўсе мы без выключэння, падлеткі, марылі быць толькі такімі ж дужымі і адважнымі, як нашы суседзі данскія казакі. Мы сваю будучыню тады ўяўлялі не інакш як вось у гэтакім толькі пераможным алюры па жыцці.

…Быў слаўны наш горад яшчэ і Летнім садам. Другім па харастве пасля Летняга саду ў Ленінградзе… Каму належала аўтарства такога непахіснага сцвярджэння, ніхто пэўна не сказаў бы. Аднак ніводзін наш гараджанін не сумняваўся: ленінградскі Летні сад на першым месцы, наш — на другім. У цэлай краіне!

(А бачылі той Летні ў Ленінградзе мо якіх некалькі чалавек з нашага горада.)

З вясны і да восені ў Летнім садзе суботнімі і нядзельнымі вечарамі ў блакітнай фанернай ракавіне іграў духавы вайсковы аркестр і прадаваліся білеты на дашчаную танцпляцоўку: на танцы сходзілася моладзь з усяго горада. У Летнім садзе прызначаліся і спатканні ўсіх закаханых.

Зімою там залівалі каток, і катком, вядома, валодалі ўжо мы, падлеткі.

Я тую зіму хадзіў на каток з Лідачкаю.

* * *

Мне ішоў чатырнаццаты год, калі раптоўна, у ад’ездзе ад дому, памёр ад разрыву сэрца (так некалі казалі пра сённяшні інфаркт) мой бацька-каморнік. Мы з мамаю засталіся толькі ўдваіх, засталіся без апоры і амаль без сродкаў да жыцця. Мама кідалася туды, кідалася сюды, але грошай, якія яна зарабляла ў сваім «швейпроме», па часе трыццатых гадоў хапала нам ледзь толькі на хлеб. Праўда, і хлеба ўволю не было, бо і хлеб давалі па картках.

У мае мамы было праклятае буржуазнае мінулае: мой дзед, а мамін бацька, да рэвалюцыі быў уладальнікам магазіна лялек. За гэта цяпер мама і несла пакаранне: яе нікуды не хацелі браць на работу. Яна мела музычную адукацыю і добра валодала французскай мовай. Але каму была патрэбна французская мова ў нашым раённым гарадку? (У той час усе школы вывучалі толькі нямецкую мову.) Або ў каго былі тыя лішнія грошы, каб наймаць яшчэ настаўніцу вучыць дзяцей музыцы? Якая музыка! Пра яе тады і вухам ніхто не вёў. З мяшчанствам і дробнабуржуазнымі перажыткамі вялася вайна. Ці даўно пакінулі выключаць з камсамола дзяўчат за шаўковыя панчохі, а хлопцаў за гальштукі!

Не, з уменнем і ведамі мае мамы ўзнімаць пралетарскую культуру не было чаго нават і думаць. А думаць неабходна было. I перш за ўсё, як нам выбрацца з нястачы…

I мама прыдумала: узяць у нашы два невялікія пакойчыкі з кухняй кватарантак-дзяўчат. Памятаю, мама была вельмі рада тым сваім камерцыйным крокам: дзяўчаты, здаецца, ёй так нічога і не плацілі, але іх бацькі (барадатыя вясковыя мужчыны), дамаўляючыся аб плаце, браліся забяспечыць нас на ўсю зіму апалам. А з гэтым у нас і зусім было пагана. Горш нават, чым з хлебам. Бо дзе магла мама, непрактычная гарадская жанчына, узяць тых дроў ці таго торфу. I за што — узяць?

I праўда, тая зіма, калі ў нас жылі Даша з Лідачкаю, запомнілася мне як самая цёплая і самая ўтульная ў маім жыцці зіма.

* * *

Большага непадабенства знайсці было немагчыма — чым Даша і Лідачка!

Даша ў першы ж дзень, як толькі пасялілася ў нас, камандавала мною ўжо як хацела: то збегай прынясі вядро вады, то падай анучу, то перасунь з месца на месца канапу і стол… Яна збіралася мыць падлогу і мелася ў першы ж дзень паставіць дагары нагамі ўсю нашу кватэру. I калі я, па сваёй звычайнай няўклюднасці, не паспяваў вокамгненна выконваць яе загады, Даша тут жа хвастала мяне вузенькім паяском ад свае цеснаватае і караткаватае сукенкі і весела, нібыта ў званок званіла, залівалася смехам. Я гойсаў з хаты на двор, з двара ў хату і таксама рагатаў без дай рады.

А Лідачка — худзенькае, кволае дзяўчо з вялікімі, нібыта чымсьці ці то здзіўленымі, ці то спалоханымі вачыма на хваравітым бледным тварыку, — Лідачка не ведала, з якога боку да чаго прыступіцца, і толькі моўчкі, дзікавата пазірала на ўвесь гэты вэрхал у чужой кватэры.

— Ану, вымятайцеся і лепш не замінайце! — выгнала нас з Лідачкаю на двор, на халадэчу, Даша. I знайшла, вядома, нам работу — вытрасаць палавікі.

Лідачка была на цэлую галаву ніжэй за мяне, хоць між нашым узростам і стаялі чатыры гады розніцы, хоць яна і вучылася ўжо на трэцім курсе педтэхнікума. Рукі ў яе былі такія тоненькія і слабыя, што варта было мне добра страсянуць палавік, і ён тут жа вырываўся з гэтых яе рукцявінак. Наровячы злавіць палавік, Лідачка бязгучна смяялася і няўлоўна зграбным рухам галавы адкідвала русую касу цераз плячо.

— Лепш я сам… — дзіўна, але я не ведаў, як лепш да яе звяртацца: на «вы» ці на «ты», як з Дашаю. З Дашаю з першага кроку ў нас усё было ясна. А тут…

— Не, я таксама… А то мне холадна.

I сапраўды на дварэ было холадна, і, паспяшаўшы хутчэй скончыць вытрасанне, мы з Лідачкай пабеглі ў кватэру. Яна паперадзе — адчыняць дзверы. А я з абярэмкам палавікоў — следам.

— Куды? Куды? — лямантам і выкручанай мокрай анучай спыніла нас у парозе Даша.

I мы з Лідачкай, трасучыся ад смеху, стаялі ў сцюдзёным калідоры пад дзвярыма да таго часу, пакуль чырвоная і задыханая Даша, змахваючы прыліплую да потнага лба цёмную хвалю валасоў, не адчыніла нам дзверы.

— Стойце! А то вы нацягнеце мне бруду!..

I мы яшчэ, стрымліваючы смех, стаялі ў расчыненых дзвярах, на парозе, пакуль Даша слала па чыстай вільготнай падлозе палавікі.

Мама вярнулася з работы з другое змены і не пазнала нашай кватэры: усё кругом блішчэла, мэбля была перастаўлена, а самае галоўнае — палілася і зырка палыхала гарачынёй у хатні надвячорак наша грубка-галандка.

Так пасяліліся ў нас Даша з Лідачкаю, і мы з мамаю вельмі хутка забылі, што яны нашы кватаранткі, а мы іх гаспадары. Усім нам цяпер здавалася, што галоўная гаспадыня ў нашай кватэры зусім не мама, а Даша.

А Лідачка? Яна не мянялася. Яна па-ранейшаму заставалася толькі Лідачкаю.

…Яны вучыліся на адным курсе, але ў розных групах, і таму ў Дашы апрача Лідачкі была яшчэ процьма сябровак і сяброў. Усе яны хадзілі да нас, як дадому, і ўсімі імі Даша камандавала гэтак жа, як мною і Лідачкаю. Але ніхто на Дашу не злаваўся, і ніхто не баяўся яе.

Даша любіла танцы. I яна не прамінала іх ніколі ні ў сябе ў тэхнікуме, ні ў Летнім садзе, хоць студэнтам хадзіць туды на танцы чамусьці ці то забаранялася, ці то лічылася непрыстойным. Я ўжо не памятаю.

З танцаў Дашу да самага дома кожны раз абавязкова праводзілі кавалеры. Кожны раз — новы. Сваіх кавалераў, дома, перад намі, Даша высмейвала і знішчала на чым свет стаяў.

Лідачка не хадзіла на танцы, хоць ёй, відаць, таксама хацелася. Назіраючы за ёю ўпотай, я добра бачыў: кожны раз пасля таго, як Даша, напудрыўшыся і адзеўшы сваю лепшую сукенку, знікне са смехам за веснічкамі, Лідачка робіцца маўклівая, сумная і як быццам яшчэ больш кволая.

— А чаму ты не ходзіш на танцы? — пытаўся я ў Лідачкі.

— Таму што мне нецікава, — усім сваім выглядам забараняючы мне далейшыя пытанні, незалежна адказвала Лідачка і бралася за кніжку.

Але я добра бачыў, што чытанне ёй не ішло ў галаву.

— Цябе ж Даша звала… — Я шчыра шкадаваў Лідачку, што ёй сумна, і ў той жа час, не разумеючы сябе самога, радаваўся, што яна не ходзіць на танцы і што яе не праводзяць гэтак, як Дашу, кавалеры.

— Дашы цікава — няхай яна і ходзіць, а мне нецікава! — не падымаючы галавы ад старонкі кнігі, прыкметна званчэйшым, чым звычайна, голасам паўтарала Лідачка.

— А можа, і табе было б цікава… — бубніў я, невядома з якой патрэбы чапляючыся да Лідачкі.

— А табе што! — усхоплівалася з месца Лідачка і, сярдзіта шпурнуўшы кнігу на стол, ішла ў другі пакой.

А я заставаўся і адчуваў сябе так, як быццам я быў самы большы віноўнік у гэтым яе няшчасным настроі.

Праходзіла колькі часу, і з суседняга пакоя паціху абзывалася наша старая гітара. На гітары ў нас любіў іграць бацька-нябожчык. I мама таксама іграла. Яны часта, калі бацька яшчэ быў жывы, любілі вечарам сесці і разам спяваць. Бацька браў гітару, мама захоплена глядзела на яго і, на вачах робячыся вельмі маладой і прыгожай, падавалася крышку наперад. Бацька няўлоўна кратаўся струн, браў адзін акорд, другі… Мамін голас выліваўся з грудзей так, як выліваецца на мурожны бераг нізкая аксамітная хваля.

Ты сидишь у камина и смотришь с тоской,

Как печально камин догорает

И как яркое пламя то вспыхнет порой,

То бессильно опять угасает…

У нас, вядома, не было ніякага каміна. Але калі б нават і быў, то сядзець перад ім у самоце ўсё роўна не знайшлося б каму: бацькі мае былі яшчэ маладыя і жылі заўсёды ў добрай згодзе, не наракаючы на жыццё, якое ў тыя часы вельмі не турбавала людзей непамернымі да яго патрабаваннямі. А пра мяне і казаць не было чаго: у мяне не тое каб сумаваць — пад’есці і то не заўсёды хапала часу.

У нас, праўда, была заўсёды чамусьці вельмі халодная кватэра, і заўсёды, асабліва асеннімі і зімовымі вечарамі, хацелася цеплыні. Магчыма, таму я любіў слухаць той гітарны «камін». Аднак сам я гітары ніколі нават у рукі не браў: патрэбна было мне тое мяшчанскае брыньканне! (Сваім бацькам я паблажліва дараваў іх слабасць…)

Як толькі пасяліліся ў нас, захацелі навучыцца іграць на гітары і Даша з Лідачкаю. У Лідачкі пакуль што далей старога, яшчэ дарэвалюцыйнага «Вальса гімназісткі» справа не ішла.

Это учение просто мучение.

Ох, надоело оно!

Вечно грамматика и математика,

А про любовь ничего.

Мяне заўсёды разбіраў смех з іх гітарнай навукі. Чамусьці ўсе заўсёды пачыналі яе не інакш як з гэтай тупой гімназісткі.

Але няхай ужо лепей будзе гімназістка, чым слёзы, якія не ведаеш, чым суняць. Бо часам, астаўшыся адна, Лідачка і плакала.

* * *

Неяк зімой, у адзін з такіх сумотных вечароў, я ўгаварыў Лідачку пайсці са мною на каток. Спачатку яна адмаўлялася і слухаць не хацела нават, а потым, неяк смешна позіркам змераўшы мяне — доўгага і тонкага, як вудзільна, — раптам пачала рагатаць, пачала паспешліва перад люстрам пераплятаць тоўстую русую касу і — згадзілася:

— Пайшлі!

На вуліцы добра марозіла, і мы не ішлі, а беглі. Я, стараючыся далёка не закідаць свае доўгія ногі, бег паперадзе. А Лідачка, ледзь паспяваючы, за мной. Адзін раз яна спатыкнулася і ледзь не ўпала. I схапілася за мяне. Я ўтрымаў яе і, як мацнейшы, як мужчына, потым ужо ўсю дарогу трымаў за руку. А на катку вучыў яе перш за ўсё ўпэўнена стаяць на каньках і падхопліваў, калі яна, палахлівая і няўмелая, гатова была вось-вось упасці на лёд. I калі яна, з баязлівым смехам, усё ж падала — то, шчаслівы, я паднімаў яе і зноў, як малую дзяўчынку, моцна трымаў за руку, не адпускаючы ад сябе ні на крок.

I як я ганарыўся сабою! Што вось я такі вялікі і дужы, што я мог бы не толькі вадзіць яе за руку, а нават здолеў бы падняць яе на рукі і кружыцца з ёю на руках і выпісваць якія хочаш фігуры пад музыку:

Сердце, как хорошо на свете жить…

Аднак на гэта ў мяне адвагі не хапала. Ды і невядома было, як бы яшчэ Лідачка паглядзела на гэту маю адвагу. Яшчэ раззлавалася б і больш ніколі не пайшла б са мною. А так — мы ўсю тую зіму хадзілі з Лідачкаю на каток удваіх. I яна ўжо сама мяне звала і чакала, калі я не паспяваў вывучыць урокі ці быў чым-небудзь заняты.

Мама і Даша смяяліся з нас: «Пажэнім Андрэя з Лідачкаю…» Смяялася з імі і Лідачка. А я толькі чырванеў, злаваўся, але ніколі не адмаўляўся.

Мне ў тую зіму неяк вельмі лёгка і незвычайна радасна жылося на свеце. I мама пакінула скардзіцца на мяне. I ў школе я ні з кім ні разу нават не пабіўся, нікога не пакрыўдзіў, слухаў настаўнікаў і вучыўся добра. З устойлівых сераднякоў я раптам вырваўся амаль у выдатнікі і надзейна замацаваўся ў іх непахісным авангардзе… А ўжо што я вырабляў на ўроках фізкультуры, якое «сонца» круціў на турніку, якімі «хрысціўся» гірамі… Ад нараджэння я быў хілым і нязграбным хлапчуком, з вузкімі плячыма і грудзьмі, як у кураняці. А тут мне раптам захацелася стаць дужым і прыгожым! Стаць такім асілкам, пра якога ўвесь горад ведаў бы і гаварыў. I не проста асілкам, які б варочаў бярвенне ці там нейкія мяхі жыта… У марах я бачыў сябе да таго ж яшчэ і рыцарам. Я вельмі яскрава ўяўляў сабе, як позна вечарам вяртаецца з чытальні Лідачка, а на Чортавым мосціку ёй заступае раптам дарогу нейкі п’яны дурань… Ды што там п’яны. П’янага і адным пальцам можна сапхнуць у ваду! Некалькі бандытаў заступілі Лідачцы дарогу… I як яна напалохалася, як кінулася бегчы! Але куды ты ўцячэш ад гэтых жалезных ручышчаў. Лідачка просіць, моліць, плача… А гэтыя бандыты толькі выскаляюцца… Ну добра ж! Вы ў мяне зараз павыскаляецеся? I — р-раз! — маланка ў вачах і брык цераз парэнчы ў ваду! Адзін… I — р-раз! — другі… I — р-раз!.. Каму яшчэ смешна? Табе, гад?.. Атрымлівай! I табе?.. На і табе!.. Усе? Бывайце і ўспамінайце, з кім мелі справу… А Лідачка… Ну, не плач, не плач! Калі я тут — дык чаго ж плакаць?.. Ах вунь што — яна звіхнула нагу, яна зусім не можа ступіць… Ну, бярыся за шыю. Мацней, мацней! Мне не цяжка! Мне зусім не цяжка. Ты ж — як пушынка. Як пярынка ўсё роўна. Ты толькі трымайся мацней, і я цябе вось так данясу да самага нашага дома.

Як цудоўна быць дужым і смелым і высакародным!

…Мама ў тую зіму зусім не скардзілася на мяне. Яна дзівілася толькі.

— Не пазнаю я свайго Андрэя, — гаварыла яна пра мяне Дашы і Лідачцы. — Ці даўно было не прымусіць яго памыць шыю і вушы… А зараз ад люстра не адходзіць… Сяк-так сабрала грошай на чаравікі, дык баюся, што ён парве іх, ваксуючы па дваццаць раз.

А я і сапраўды хацеў быць не толькі дужым, але і прыгожым. Я хацеў падабацца Лідачцы… Хацеў, каб ёй было гэтак жа радасна глядзець мне ў твар, як мне самому — на яе… Ах, які я быў шчаслівы і высакародны ў тых сваіх падлеткавых марах і парываннях!

…Але прыйшла вясна. Пачарнеў, змізарнеў і, нарэшце, узняўся ў неба лёгкім воблачкам наш каток — і разам з гэтым воблачкам быццам адляцела кудысьці ў нябачную далеч і Лідаччына зімовая прыхільнасць да мяне.

Ужо даўно зелянелі надрэчныя лугавіны, ужо адцвіталі сады і буяў у квецені бэз, як аднойчы, схапіўшы па алгебры «дрэнна» (з выдатнікаў цяпер я вельмі імкліва каціўся ўніз па нахіле да той мяжы, за якой, здзекліва выскаляючыся, то паказвалася, то зноў хавалася другагодніцтва), адзінокі і нікому не патрэбны, брыў я па тым самым Чортавым мосціку, з якога некалі зімою, у марах сваіх, нёс я на руках аж да самага нашага дома Лідачку…

I раптам я пачуў смех! Знаёмы смех, якога дома ў нас я, аднак, ніколі не чуў. Дома ён проста гучаў, дома ён быў проста смехам. А тут! Тут ён бруіўся недзе з самай глыбіні грудзей ці, можа, з самага сэрца… Лідачка ішла насустрач мне з прыгожым хлопцам. Я гэта адразу ўбачыў, што ён прыгожы. У яго было ўсё прыгожае: і твар, і валасы, і пастава. I ён курыў!

Лідачка глядзела на яго. I вачэй у яе такіх — як і смеху — дома таксама ніколі не было. Яна глядзела і бачыла ва ўсім свеце толькі яго аднаго, гэтага прыгожага хлопца. А мяне, калі мы нават параўняліся (і я адвярнуўся да іх спіною), яна ці то не пазнала, ці не звярнула на мяне ўвагі, ці проста не заўважыла.

Дадому яна прыйшла позна. I Даша, чамусьці злуючыся на яе, усяго толькі сказала:

— Ах, як расквітнела!

— I расквітнела! А цябе зайздрасць бярэ? — і сапраўды, зусім не падобная на сябе самую, з выклікам і шчасцем у вачах азвалася Лідачка.

— Ты — дурніца, вось хто ты! — не сцярпела Даша.

— Ну і няхай! Ну і няхай! — заспявала Лідачка і раптам кінулася цалаваць Дашу.

— А ты ведаеш, што ён пра цябе Ларысе казаў? — строга, як маці, спыніла Лідачку Даша.

— Не ведаю і не хачу нічога ведаць! — Лідачка закрыла твар рукамі і засмяялася і заплакала — адразу.

Я сядзеў у другім пакоі. Дзверы былі прыадчыненыя, і я ўсё чуў і бачыў. I мне было бясконца балюча.

* * *

Прыйшла і мінулася вясна. Мінуліся экзамены. Я сяк-так усё ж перапоўз у наступны клас. I нават без пераэкзаменовак. Даша з Лідачкай таксама скончылі свой педтэхнікум і атрымалі дыпломы і накіраванні на работу. Даша дадому паехала першая. Лідачка чамусьці затрымалася на два дні. Даша, развітваючыся з усімі намі, плакала, і смяялася, і патрабавала, каб мы ўсе абавязкова ёй пісалі пісьмы. I сама абяцала пісаць усім.

Лідачка маўчала. Я здагадаўся, што яна хацела пабыць яшчэ, каб пабачыцца з тым сваім прыгожым хлопцам. Яна некуды хадзіла і сумная вярталася назад, а потым зноў хадзіла…

Праводзіў Лідачку на станцыю ехаць дадому адзін я. Яна пакідала наш дом абыякавая, спакойная, ні слёз, ні смеху, як у Дашы. Як быццам тут заставаліся пустыя сцены і не было людзей, якія любілі яе. Так і мама мая сказала потым, калі я вярнуўся са станцыі.

Мы доўга чакалі цягніка. Лідачка, засмучаная і маўклівая, сядзела на прывакзальнай лаўцы і час ад часу ўсё азіралася на тую сцежачку, па якой мы з ёю ішлі на станцыю. Як быццам чакала некага. I вочы яе былі поўныя слёз.

А калі прыйшоў цягнік, яна гэтак жа моўчкі падала мне руку і пайшла да вагона. Я панёс услед яе рэчы. Я так хацеў, каб яна хоць што-небудзь мне сказала. Хоць якое слова. Хоць адно!

Цягнік крануўся, і Лідачка памахала мне рукою.

— Напішы мне пісьмо! — крыкнуў я ў адчаі.

Яна кіўнула галавой.

* * *

Я цэлае лета чакаў яе пісьма.

А калі ўжо страціў усякую надзею, нарэшце прыйшла ад Лідачкі пасылка.

Я ледзь дачакаўся маму, каб ісці разам забраць пасылку на пошце. Я так падганяў маму, што яна абурылася нават:

— Андрэй, я цябе не пазнаю! Нават непрыстойна вось так… Як быццам ты галодны ці паміраеш…

Мама нічога не разумела.

Я думаў, што сэрца маё не вытрывае, пакуль мама збіралася, потым пакуль мы ішлі на пошту, потым вярталіся назад, потым адчынялі скрынку.

Божа, папера, газеты… Няма канца гэтай скамечанай паперы і газетам. I нарэшце — слоік мёду! Празрыстага, залатога.

— Ліпавы мёд… Ну і Лідачка! — сказала мама.

А я ўсё трос-ператрасаў скамечаную паперу. I не мог вымавіць ні слова.

Мама пільна паглядзела на мяне доўгім позіркам і, быццам упершыню ўбачыўшы мяне, адсунула слоік убок.

— Пісьмо Лідачка, напэўна, па пошце паслала, — сказала мама.

Я выбег на вуліцу. На вуліцы свяціла сонца. Я кінуўся ад яго ў сад. У самую гушчыню. Каб нічога не чуць. Каб нікога не бачыць.

Я да вечара плакаў. I з гэтымі слязьмі пакідала мяне назаўсёды маё маленства.

1974


Хани (2003) — Краткое содержание сюжета

Хани Дэниэлс (Джессика Альба) — бармен и учитель танцев в местном общественном центре в Нью-Йорке. Мечтая выступить в качестве резервной танцовщицы в музыкальных клипах, Хани и ее соперница Катрина (Лорианн Гибсон) записаны танцевать одну ночь в клубе, где она работает. В ту же ночь Хани и подруга Джина (Джой Брайант) покидают клуб и встречают танцующих детей. Двое детей представлены как Бенни (Ромео Миллер) и его младший брат Рэймонд (Захари Исайя Уильямс), который также играет своего младшего брата в шоу Nickelodeon (телеканал) «Ромео!». Хани приглашает обоих посетить ее занятия в общественном колледже, и они стали источником вдохновения для некоторых из ее танцевальных движений.Вскоре Хани привлекает внимание музыкального директора Майкла Эллиса (Дэвид Москва), который дает ей работу второй танцовщицы в новом клипе Jadakiss. Не впечатленный его нынешним хореографом, Эллис решает позволить Хани ставить хореографию для видео. Под впечатлением, Хани получает повышение и ставит хореографию для Твита, Шика Лача и Шона Десмана.

Добившись успеха в музыкальном бизнесе, Хани неохотно встречается с парикмахером Чазом (Мехи Файфер) и сталкивается с проблемами в общественном центре. Здание старое и разваливается, и мать Хани управляет центром, но не уверена, сможет ли она его содержать.Решив что-то с этим поделать, Хани находит выставленный на продажу старый магазин и решает превратить его в танцевальную студию для местных детей. Вынуждая Хани начать преподавать балет, ее родители отказываются помогать в строительстве новой танцевальной студии. Хани получает ссуду в банке и вносит залог. Тем временем Хани подает идею Эллис для нового видео Ginuwine, используя детей, которых она учит в центре, в качестве резервных танцоров, Ginuwine ведет себя как городской крысолов. Приближается 25-й день рождения Джины, и Хани планирует отвезти ее в Атлантик-Сити, но Эллис убеждает ее появиться на черно-белой вечеринке, где он впоследствии делает ей пьяный проход.Она отказывается от его заигрываний, дает ему пощечину, и у Майкла начинается сильная вспышка гнева на Хани, и Хани покидает вечеринку. Хани и дети, танцующие на заднем плане, танцуют для нового видео Ginuwine, но Майкл не впечатлен и нанимает Катрину для участия в новом видео Ginuwine, увольняет ее из видео Ginuwine, делает ее черными шарами и ставит Катрину на ее место. Ее дружба с Джиной, хотя и натянутая, улучшается, и она помогает Хани понять, что еще может осуществить свои мечты.

Хани изо всех сил пытается внести первоначальный взнос за студию, и в конце концов приходит к мысли, как увеличить доход. У нее есть танцевальное пособие, используя заброшенную церковь, которая будет снесена для этого мероприятия. Хани тратит время на то, чтобы узнать Раймонда и Бенни, и потрясена, увидев, что Бенни идет по неверному пути. Она навещает его в тюрьме. Она полна решимости помочь ему, но он отказывается и оскорбляет Хани. Хани сообщает Бенни, что его мать знает, и он будет выручен, и Хани пытается урезонить его, но он говорит ей идти.Хани спрашивает Бенни, сколько раз его товарищи приходят и видят его, и он заметно опечален ее вопросом, понимая, что его лучший друг Отис предал его и арестовал, и никто из его друзей вообще не навещает его и оставляет его думать об этом в У компании «Преимущества» есть новое видео для хореографии Мисси Эллиотт, и она не впечатлена идеями Катрины. Она настаивает на Хани Дэниэлс, и Эллис подползает к ней, умоляя ее работать на него. Он предлагает купить ей студию. Она отказывается, говоря, что ему не нужны его деньги, и она сделает это сама.

Джине выдают листовку о благотворительности, и она отдает ее менеджеру банка, который вызывает некоторых жертвователей, чтобы они явились к благотворительной организации. Ночью здесь полный аншлаг, присутствуют родители Хани, неодобрительная мать Бенни, Чаз и многие другие. Пока все одеваются и готовятся к выступлению, Бенни в гримерке говорит Хани, что все будет хорошо. Мать Бенни глубоко впечатлена своим сыном и видит будущее его хореографа. Зрители аплодируют всем, кто танцевал.Хани обнимает своего нового парня Чаза и Бенни, а также всех остальных, включая ее родителей. R’n’B певица Tweet также присутствует и выходит на сцену с Хани, чтобы отпраздновать ее победу. Мисси Эллиот прибывает на благотворительную площадку примерно в то время, когда она заканчивается, проклиная своего водителя, говоря, что она уволит его, если он является причиной того, что она не может встретиться с Хани. Список титров включает успешное музыкальное видео Хани на Blaque.

.

Вкус меда Шелаг Делейни Краткое содержание сюжета

Когда семнадцатилетняя Джо и ее мать Хелен несут багаж в свою новую квартиру, разговор двух женщин вскоре показывает, что их отношения характеризуются частым напряжением, непониманием и скрытым недовольством — а также взаимозависимость. Хотя Джо сразу же критикует обветшалость квартиры, становится очевидным, что ее обида имеет гораздо более глубокие корни. Она нападает на Хелен за ее чрезмерное употребление алкоголя и за их нестабильную жизнь, поскольку они вынуждены переезжать из одной квартиры в другую из-за отношений Хелен с ее «модными мужчинами», любовниками, которые дают ей деньги.В более общем плане Джо сожалеет о невнимательности Хелен. Джо чувствует себя эмоционально и материально брошенной своей матерью, которая мало интересуется своей жизнью и всегда следует своим эгоистичным прихотям, не учитывая их влияние на ее дочь. Джо приходит к выводу, что все, что она хочет, — это начать работать, чтобы получить финансовую независимость и жить отдельно от матери.

Вместо того чтобы принять жалобы Джо близко к сердцу, Хелен кажется отстраненной и безразличной к боли дочери. Она утверждает, что не верит во вмешательство в жизнь других людей, поскольку ей уже требуется слишком много времени, чтобы позаботиться о своей собственной.Однако через несколько минут после их переезда она видит рисунки дочери и понимает, что у Джо есть талант. Она с энтузиазмом предлагает ей пойти в художественную школу, говоря, что она сама заплатит за это. Джо отказывается, утверждая, что Хелен всегда подрывала ее шансы на получение стабильного образования, но этот эпизод все же демонстрирует лежащее в основе доверие Хелен к интеллекту и артистическим способностям дочери, даже если в большинстве случаев она либо неспособна, либо не желает воспитать их. .

Пока две женщины все еще спорят, в квартиру внезапно входит Питер, один из любовников Хелен.Напористый и смелый, он начинает флиртовать с Хелен, которая шокирована, увидев его. Когда Питер обнаруживает, что Джо — дочь Хелен, он понимает, что Хелен намного старше, чем он думал. По мере развития разговора Джо понимает, что причиной их недавнего переезда было то, что Хелен пыталась сбежать от Питера по причинам, которые остаются неустановленными. Между тем, несмотря на то, что Хелен отвергает ухаживания Питера, Хелен, похоже, польщена его наглыми попытками соблазнить. Неожиданно Питер в шутку просит Елену выйти за него замуж.Поскольку Хелен отказывается, его предложение становится более серьезным и настойчивым. Первоначально озадаченная, Хелен в конце концов говорит ему, что, если он сделает предложение еще раз, она, скорее всего, примет.

Во второй сцене первого акта Джо идет домой из школы со своим парнем, Джимми, черным моряком, который через несколько недель собирается уйти с флотом. В то время как Джимми предполагает, что Джо должно быть стыдно быть замеченным с ним на улице из-за межрасового характера их отношений, Джо не видит причин скрывать, и ее искренность впечатляет его.В то время как их отношения беззаботные и игривые, Джимми внезапно просит Джо выйти за него замуж, и Джо соглашается. Он дает ей кольцо, которое Джо повязывает ей на шею, пытаясь заправить так, чтобы мать не увидела его. Хотя Джо не верит, что Хелен будет беспокоить цвет кожи Джимми, она не хочет, чтобы Хелен смеялась над ее помолвкой.

Когда Джо входит в свою квартиру, Хелен обнаруживает, что у Джо есть парень, и расспрашивает ее о нем. Позже в разговоре Хелен внезапно объявляет, что выходит замуж за Питера.В то время как Джо утверждает, что Хелен слишком стара, чтобы выходить замуж, реакция молодой женщины, кажется, тронута чувством разочарования, поскольку она чувствует, что Хелен снова бросает ее. Затем входит Питер, неся цветы для Хелен и шоколадные конфеты для Джо. Джо ведет себя агрессивно по отношению к Питеру, по-видимому, пытаясь спровоцировать его, и Хелен говорит ей оставить его в покое. Джо обнаруживает, что Питер купил дом для себя и Хелен, что заставляет ее чувствовать себя совершенно брошенной. Джо спрашивает мать, почему она выходит замуж за Питера, и Хелен отвечает, что делает это только из-за его денег.После ухода Хелен и Питера Джо ложится на кровать и начинает плакать. Затем входит ее парень и пытается ее утешить. Хотя Джо приглашает его остаться на Рождество, она, похоже, не верит его признаниям в любви или его обещаниям вернуться. Ее инстинкт подсказывает ей, что она, вероятно, больше никогда его не увидит.

Хелен готовится к свадьбе. Когда Хелен видит кольцо, которое Джо носит на шее, и понимает, что ее дочь обручилась, она нападает на Джо за ее глупость и, кажется, действительно расстроена решением дочери.Она пытается убедить ее не выходить замуж, говоря, что она слишком молода, чтобы попасть в ловушку супружества. Однако Джо, в свою очередь, нападает на Хелен, говоря, что это ее вина. Она показывает, что в любом случае она уже «испорчена» — комментарий, который вызывает только более агрессивные комментарии от Хелен. Перед отъездом Хелен Джо спрашивает ее о ее отце. Хелен рассказывает, что отец Джо был умственно отсталым мужчиной, с которым она занималась сексом, чтобы компенсировать отвращение ее богатого мужа к сексу. Когда Хелен уходит, Джо говорит, что она не рада и не сожалеет о ее уходе.

Акт два начинается несколькими месяцами позже. Джо живет одна в той же квартире и к настоящему времени явно беременна. Она входит в квартиру со своим другом Джеффри, студентом-искусствоведом, которого, по ее мнению, выгнали из квартиры за то, что он гей. Она грубо и насмешливо допрашивает Джефа о его сексуальности, что оскорбляет Джефа и вызывает у него желание уйти. Понимая, что она обидела его чувства, Джо извиняется и просит его остаться с ней, добавляя, что он может спать на диване. Затем Джеф допрашивает Джо о ее беременности, проявляя озабоченность и искренний интерес к ее проблемам, а также готовность позаботиться о ней.Таким образом, они начинают жить вместе, в течение следующих месяцев развивая близкую дружбу.

В то время как Джо верит, что ее отношения с Геофом полностью несексуальны, обеспечивая им обоим столь необходимую привязанность и комфорт, однажды Джеф хватает ее и заставляет поцеловать его. Он просит ее выйти за него замуж, но Джо говорит, что он ей не нравится, добавляя, что она не хочет ни за кого выходить замуж. Затем Хелен внезапно входит в квартиру. Джеф, который считал, что мать Джо должна знать о ее беременности, связался с Хелен, чтобы она приехала позаботиться о своей дочери.Однако Джо злится на Джефа за то, что тот пошел за ее спиной, и визит Хелен вскоре перерастает во взрывную драку, в которой Хелен нападает на Джо за то, что она забеременела, и заявляет, что она не несет ответственности перед своим ребенком и внуком. В то время как Геоф пытается вмешаться, Хелен и Джо нападают на него, пытаясь не допустить его к битве.

В разгар этого обсуждения Питер входит в квартиру. Он пьян и начинает насмехаться над всеми, высмеивая беременность Джо, женственность Джефа и зависимость Хелен от него.Не беспокоясь о тяжелом положении Джо, он удерживает Хелен от того, чтобы дать Джо деньги или предложить ей дом. Когда он наконец уходит, Хелен сначала отказывается уходить с ним, утверждая, что она собирается остаться с Джо, но в конце концов сдается и следует за ним.

Несколько месяцев спустя Джо находится на последней стадии беременности. Несмотря на ее периодический гнев и отвращение к идее материнства, теперь она кажется счастливой в семейном партнерстве с Джефом. В то же время она также упоминает, что хотела бы, чтобы ее мать присутствовала, чтобы сопровождать ее в этот важный момент, несмотря на их постоянные ссоры.Затем Хелен входит в квартиру, неся багаж, как в первой сцене пьесы. В то время как Хелен делает вид, что вернулась, чтобы заботиться о Джо, ее дочь вскоре узнает, что Питер оставил ее ради другой женщины, и поэтому она вынуждена вернуться в квартиру Джо. Хелен выказывает сильную неприязнь к Геофу и через враждебные комментарии и агрессивное отношение добивается того, чтобы он навсегда покинул квартиру. Джеф оправдывает свое решение уйти тем, что Джо не может справиться с ними двумя в одной квартире.Перед отъездом он просит Хелен не пугать Джо без надобности опасностями родов, но Хелен просто говорит Джеффу не говорить ей, что делать в ответ.

Спектакль заканчивается, когда Джо начинает испытывать схватки. Скрывая тот факт, что она только что заставила Джефа уйти, Хелен утешает Джо в спальне, пока Джо не объявляет, что ее ребенок, вероятно, будет темнокожим; Хелен потрясена, интерпретируя эту информацию как еще один социальный позор. Вместо того чтобы составлять компанию Джо в это решающее время, она решает пойти выпить.Таким образом, Джо снова оказывается одна в квартире. Не подозревая об уходе Джефа, она улыбается, вспоминая детский стишок, который он однажды ей спел. Она тихонько поет ее про себя, как бы находя утешение в этой игривой мелодии.

.

Free HD порно видео — VeryFreePorn.com

  • Главная
  • ПОСЛЕДНИЙ
  • САМЫЕ ПОПУЛЯРНЫЕ
  • НАИБОЛЕЕ ПРОСМАТРИВАЕМЫЕ
  • КАТЕГОРИИ
  • порносайтам
  • порнозвезд
  • Порно Чувак
  • Живые секс-камеры
  • ЗАГРУЗИТЬ
  • Видео

    • Новейшие
    • Самые популярные
    • Наиболее просматриваемые
  • порно сайты
  • Pornstars
  • Теги
  • Порно Чувак
  • Живые секс-камеры
  • Brazzers
  • Короли Реальности
  • ЧЕРНЫЙ
  • Непослушная Америка
  • FakeHub
  • МОФОС
  • Командный стол
  • Перегиб
  • ТУШИ
  • X-Art
  • Сеть Bangbros
  • Чешский кастинг
  • Посмотреть все
Brazzers Короли Реальности ЧЕРНЫЙ Непослушная Америка FakeHub МОФОС Командный стол Перегиб .

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *